Перайсці да зместу

Уладзімір Сямёнавіч Дактуроўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Сямёнавіч Дактуроўскі
Дата нараджэння 6 (18) лістапада 1884
Месца нараджэння
Дата смерці 20 сакавіка 1935(1935-03-20) (50 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці батанік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера балотазнаўства[d], палеабатаніка[d], торф[1] і тарфянік[1]
Месца працы
Альма-матар

Уладзімір Сямёнавіч Дактуро́ўскі (18 лістапада 188420 сакавіка 1935) — вучоны ў галіне балотазнаўства і палеабатанік.

У. С. Дактуроўскі нарадзіўся ў горадзе Мікалаеў. У 1907 годзе скончыў Маскоўскі ўніверсітэт. Займаўся выкладчыцкай дзейнасцю ў горадзе Адэса. З 1908 года батанік у Перасяленчым упраўленні і Санкт-Пецярбургскім батанічным садзе. З 1912 года на службе ў Дэпартаменце земляробства і на Мінскай балотнай доследнай станцыі. З 1918 года ў Маскве — супрацоўнік навуковых устаноў, у Навукова-эксперыментальным тарфяным інстытуце. Таксама займаўся выкладчыцкай дзейнасцю. З 1934 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце[2].

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

У. С. Дактуроўскі займаўся вывучэннем балот. Здзейсніў шэраг экспедыцый (у 1908 годзе — ў басейны рэк Нора и Мамын, у 1909 — па рацэ Тырма). Распрацаваў метад вывучэння сувязі паміж раслінным покрывам, водным рэжымам, геалагічнай будовай балот і хімічным складам торфу. Склаў характарыстыку балотных масіваў Еўрапейскай часткі Расіі, Закаўказзя, Заходняй Сібіры, Далёкага Усходу, Беларусі. З’яўляецца аўтарам каля 140 навуковых прац.

У. С. Дактуроўскі удзельнічаў у Міжнародных батаніка-геаграфічных экскурсіях па Швецыі, Харватыі, Польшчы, Чэхаславакіі. Быў старшынёй камісіі пра вывучэнню балот пры Міжнароднай асацыяцыі глебазнаўцаў.

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6.